Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

Пераход на экалагічна бяспечную ўпакоўку

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

Супрацоўнікі Баранавіцкага ЦСМС з сем'ямі наведалі Хатынь і Курган Славы

Мемарыяльны комплекс Хатынь-гэта ўнікальны архітэктурна-скульптурны ансамбль, наша нацыянальная святыня, трагічны сімвал шматпакутнай Беларусі, які ўвасобіў у сябе ўвесь боль і смутак загінуўшых мірных жыхароў у Вялікай Айчыннай вайне.

29 чэрвеня супрацоўнікі Баранавіцкага ЦСМС разам з сем'ямі, напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь», азнаёміліся з мемарыяльнай алеяй, музейнай экспазіцыяй і помнікам-комплексам, усклалі кветкі да манумента Хатынскай трагедыі.  

Наведванне Хатыні кранула кожнага наведвальніка, прымусіла задумацца пра далікатнасць сучаснага свету, пра каштоўнасць захавання памяці і перасцярогу маладога пакалення ад здзяйснення памылак мінулага.

У працяг экскурсіі, удзельнікі мерапрыемства наведалі адзін з асноўных мемарыялаў Беларусі, помнік Вялікай Айчыннай вайны - Курган Славы, які ўвекавечыў ратны подзвіг Савецкай Арміі і партызан.

Прысутным распавялі пра подзвіг вызваліцеляў Беларусі, якому прысвечаны помнік. Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года падчас найбуйнейшай наступальнай аперацыі «Баграціён» у акружэнне трапіла 150-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Дадзеная падзея атрымала назву «Мінскі кацёл». Разгром гэтай групоўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі. Поўная вышыня манумента складае крыху больш за 70 метраў. Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 1967 года, а скончылася ўжо ў 1969-м.будаўніцтва пагорка было ўсенародным, і хто змог — прыехаў і паклаў сюды жменю зямлі. Наверх да помніка вядзе 241 прыступка. Сам помнік складаецца з чатырох штыкоў, вышыня якіх складае 35,6 метра. Кожны штык сімвалізуе 1-ы, 2-і, 3-і беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты, якія прымалі ўдзел у аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Усведамленне і адчуванне шчасця жыцця пад мірным небам. Вось з чым вярнуліся нашы экскурсанты дадому.  

Twitter

Наша погода:

Наша погода